Вывучаем родную мову

Мультфільмы для дзетак на роднай мове

«Вожыкавая палянка». По сюжету, на Солнечной поляне живет семейство ежей: мама, папа и близнецы-ежата — девочка и мальчик по имени Вожа и Пых-Пых. Ежата, как и все дети, чрезвычайно любопытны и любят играть. А еще они учат белорусские слова. В этом им помогают короткие рифмованные стишки и легкие для запоминания песенки.

 

Первая серия называется «Игра в прятки». Она расскажет, как по-белорусски правильно считать, а также познакомить детей со словами, которые имеют отношение к игре: «считалка», «прятаться», «искать», «находить» и другие.

Прыгоды Несцеркі

Мультфільм "прыгоды Несцеркі" - гэта першая поўнаметражная анімацыйная праца беларускіх мультыплікатараў. Гэтая карціна складаецца з васьмі цалкам самастойных частак, звязаных сабой сюжэтна, у аснове якіх ляжаць беларускія народныя казкі. І як любыя казкі, яны вучаць дабрыні, спагадлівасці, сяброўству. Галоўны герой-безжурботны Несцерка, вечна трапляе ў неверагодныя сітуацыі разам са сваімі сябрамі катом і сабакам. Часам ім даводзіцца нялёгка, але, як і пакладзена ў казках, з любой калатнечы таварышы выходзяць пераможцамі, а галоўны герой набывае сваю любоў, ратуючы прыгажуню з логава змея.

Мультфильм «Приключения Нестерки» – это первая полнометражная анимационная работа белорусских мультипликаторов. Эта картина состоит из восьми вполне самостоятельных частей, связанных собой сюжетно, в основе которых лежат белорусские народные сказки. И как любые сказки, они учат добру, отзывчивости, дружбе. Главный герой – неунывающий Нестерка, вечно попадающий в невероятные ситуации вместе со своими друзьями котом и псом. Порой им приходится нелегко, но, как и положено в сказках, из любой передряги товарищи выходят победителями, а главный герой обретает свою любовь, спасая красавицу из логова змея.

 

 

Фіксікі — расійскі анімацыйны мультсерыял. Створаны па матывах аповесці Эдуарда Успенскага «Гарантыйныя чалавечкі». На беларускую мову студыяй Gavarun.by пакуль агучана толькі 1 серыя — «Кампакт-дыск».

Фиксики-российский анимационный мультсериал. Создан по мотивам повести Эдуарда Успенского "Гарантийные человечки". На белорусский язык студией Gavarun.by пока озвучена только 1 серия- "Компакт-диск".

«Любімчыкі» (Tiny Love) — гэта развівальна-забаўляльная мультфільм, прызначаны для самых маленькіх дзетак (ад трох месяцаў да трох гадоў), ён знаёміць з навакольнымі прадметамі, формамі і колерамі, насычаны песнямі і інтэрактыўнымі элементамі. Мультфільм атрымаўся настолькі ўдалы, што займеў мільёны ўдзячных гледачоў у розных краінах свету.

"Любимчики" (Tiny Love) — это развивающе-развлекательный мультфильм, предназначенный для самых маленьких деток (от трех месяцев до трех лет), он знакомит с окружающими предметами, формами и цветами, насыщенный песнями и интерактивными элементами. Мультфильм получился настолько удачный, что заполучил миллионы благодарных зрителей в разных странах мира.

 
свернуть

Аўдыёказкі для дзяцей

Беларускія народныя казкі 

"Зайкава хатка"
"Коцік, пеўнік і лісіца"
Слухаць...Слухаць...Слухаць...
"Курачка-рабка"
"Піліпка-сынок"
"Як курачка пеўніка ратавала"
"Каток - залаты лабок"
"Селянін, мядзведзь і лісіца"
"Як кот звяроў напалохаў"
"Кот Максім"
свернуть

Чытаем і малюем разам з дзецьмі

Відэаказкi

свернуть

Размаўляй па-беларуску

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

    Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных напрамках:

развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў роз- ных відах дзейнасці; 

  • заняткi па развіццi беларускага маўлення; 
  • самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

    Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.

 

 

     Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

свернуть

21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

 

свернуть

Рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы"

Рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы"

Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. 

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы".

 

Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана рубрыка "Прыгажосць 

беларускай мовы".

Изображение


 

 

Cтаржынская ,Н.С.Вучымся гаварыць на роднай мове : вучэб. нагляд. дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі  — 4-е выд., дапр. 

свернуть
Меню раздела